Зборная Беларусі па футболе адолела зборную Ірландыі на выездзе

1 июня 2016

Зборная Беларусі па футболе перамагае Ірландыю на выездзе ў рамках таварыскага матчу 2:1. Міхаіл Гардзяйчук у першым тайме пасля перадачы Аляксандра Глеба адкрыў лік, Максім Валадзько ў другім адрэзку гульні падвоіў перавагу каманды Аляксандра Хацкевіча. Уорд скараціў адставанне, аднак выратаваць гульню гаспадарам поля так і не ўдалося.Такім чынам, беларусы рэабілітаваліся за паражэнне ад паўночных ірландцаў - 0:3. Нагадаем, гэтыя дзве каманды зусім хутка прымуць старт на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі. А наша каманда прадоўжыць падрыхтоўку да кваліфікацыі на чэмпіянат свету.