Зборная Беларусі па футболе не страціла сваіх пазіцый у абноўленым рэйтынгу ФІФА

20 декабря 2018

Нацкаманда засталася на 76 месцы ў сусветным табелі. Няма змяненняў і ў верхняй частцы табліцы. Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму зборная Бельгіі. За ёй ідуць Францыя і Бразілія. Найбліжэйшы матч беларусы правядуць у рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. Зборная Ігара Крывушэнкі на выездзе 21 сакавіка будучага года згуляе супраць Нідэрландаў.