Зборная Беларусі па футболе нацэльваецца на перамогу ў матчах з Эстоніяй і Нідэрландамі

8 октября 2019

Будзем імкнуцца да перамогі ў абодвух матчах, гаворыць галоўны трэнер Міхаіл Мархель. Зборная Беларусі па футболе працягвае падрыхтоўку да адборачных матчаў Еўра-2020 супраць Эстоніі і Нідэрландаў. Абедзве сустрэчы пройдуць на стадыёне "Дынама" і пачнуцца ў 19 гадзін у чацвер і нядзелю.