Нічыя дома, паражэнні ў гасцях. Напярэдадні каманда Аляксандра Хацкевіча мінімальна саступіла зборнай Балгарыі - 0:1. Пасля чатырох праведзеных гульняў мы з двума ачкамі на пятым месцы групы. Ад другога радка, на якім размясціліся Нідэрланды, беларуская зборная адстае на 5 ачкоў.
Адзначым, на сёння ў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Аляксандра Хацкевіча запланаваная сустрэча з кіраўніцтвам федэрацыі футбола.













