Зборная Беларусі па футболе пазбавілася шанцаў на трэцяе месца ў адборачнай групе I

11 сентября 2013
У перадапошнім матчы кваліфікацыі беларусы саступілі ў Гомелі Францыі - 2:4. Гаспадары двойчы вялі ў ліку пасля дакладных удараў Філіпенкі і Калачова, за гасцей дубль аформіў Рыберы, па разе адрозніліся Насры і Пагба.

У паралельным матчы Фінляндыя на выездзе выйграла ў Грузіі 1:0. Беларусь апошні матч правядзе 11 кастрычніка супраць іспанцаў, якія паўзу ў адборы запоўнілі, згуляўшы таварыскі матч з Чылі. Эдуарда аформіў дубль яшчэ ў першым тайме. У гаспадароў вызначыліся Сальдада і Хесус Навас