Зборная Беларусі па футболе рыхтуецца да вылету ў Грузію

6 октября 2020

Заўтра раніцай вылятаюць у Тбілісі, а ўжо ў чацвер правядуць адзін з найважнейшых матчаў у гісторыі зборнай Беларусі. Каманда Міхаіла Мархеля працягвае падрыхтоўку да паўфіналу Лігі нацый D з Грузіяй. У выпадку перамогі ў лістападзе беларусы ў Мінску пазмагаюцца з Паўночнай Македоніяй або Косава за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы.

Гульня з грузінамі пройдзе ў чацвер, пачатак у 19:00, прамая трансляцыя на "Беларусь 5".