Зборная Беларусі па барацьбе з дзвюма медалямі пакідае Венгрыю

23 сентября 2013

Зборная Беларусі па барацьбе з дзвюма бронзавымі медалямі пакідае Венгрыю, дзе напярэдадні завяршыўся чэмпіянат свету. Па адной узнагародзе заваявалі вольнікі і прадстаўнікі грэка-рымскага стылю. Гэта Алі Шабанаў і Джавіт Гамзатаў адпаведна. У апошні дзень спаборніцтваў шчасця спрабавалі трое беларускіх класікаў, але ніводнаму з іх не ўдалося дабрацца нават да суцяшальных турніраў.