Зборная Беларусі па біятлоне заняла 10 месца ў змяшанай эстафеце

14 марта 2021
Зборная Беларусі па біятлоне заняла 10 месца ў змяшанай эстафеце: Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна, Максім Варабей і Антон Смольскі пераможцам - нарвежцам - прайгралі 3 хвіліны і 44 секунды, выкарыстаўшы 12 дадатковых патронаў і пры гэтым аднойчы наведаўшы штрафны круг. Серабро - у Італіі сёння, бронза - у Швецыі.

У 15:45 на "Беларусь 5" стартуе адзіночная змяшаная эстафета: Беларусь прадставяць Ганна Сола і Сяргей Бачарнікаў.