Зборная Беларусі па біятлоне пачала падрыхтоўку ў Раўбічах у рамках першага перадсезоннага збору

18 мая 2021

Камусьці выправіць стралковае ложа, камусьці аднавіцца маральна, але задача ва ўсіх - палепшыць стралковыя паказчыкі, бо функцыянальна ў мінулым сезоне склад каманды сябе прадэманстраваў на высокім узроўні. Зборная Беларусі па біятлоне пачала падрыхтоўку ў Раўбічах у рамках першага перадсезоннага збору. Летам - выезд на высакагорныя трэніроўкі, якіх летась так не хапала.