Зборная Беларусі па біятлоне рыхтуецца да старту перадалімпійскага сезона

26 ноября 2016

Пакуль без Домрачавай, але з вялікімі планамі. Зборная Беларусі па біятлоне рыхтуецца да старту перадалімпійскага сезона.

Ужо заўтра ў шведскім Эстэрсундзе пройдуць дзве гонкі. У папярэднім складзе нашай каманды на змяшаную эстафету значацца Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Юрый Лядаў. У суперміксце выступяць Дар'я Юркевіч і Сяргей Бачарнікаў. Лідар каманды Дар'я Домрачава працягвае падрыхтоўку па індывідуальнай праграме. Адзначым, з гэтага сезона зборнай Беларусі кіруе вопытны Юрый Альберс.

Змяшаная эстафета пачнецца ў 17:30. Супермікст у 20:10. Прамыя трансляцыі са Швецыі будзе весці "Беларусь 5". На наступным тыдні ў рамках этапу ў Эстэрсундзе пройдуць індывідуальныя гонкі, спрынты і праследаванні.