Зборная Беларусі па баскетболе вырвала перамогу ў саперніц з Кубы

29 сентября 2014

Сапраўдную драму стварылі нашы дзяўчаты ў баскетболе. Зборная Беларусі на апошніх хвілінах вырвала перамогу ў саперніц з Кубы. Вынік паядынку вырашылі два трохачковыя кідкі. Спачатку з-за дугі закінула Надзея Дрозд, а затым - Кацярына Сныціна. Вынік матча - 70:69.
Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па баскетболе ў Турцыі пакуль што не прайгравае, яна двойчы набрала стопрацэнтную колькасць ачкоў. А заўтра ў 16:30 па мінскім часе Беларусь згуляе супраць Аўстраліі.