Зборная Беларусі па баскетболе згуляе з Кіпрам у прэкваліфікацыі чэмпіянату свету - 2023

28 ноября 2020

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе ў рамках прэкваліфікацыі чэмпіянату свету - 2023 згуляе сёння з камандай Кіпра. Нашы сапернікі - аўтсайдары групы А: ніводнай перамогі ў актыве. А беларусы лідзіруюць у сваім квартэце, выйграўшы ўсе тры папярэднія сустрэчы з Кіпрам, Партугаліяй і Албаніяй. "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. Пачатак у 6 вечара. У наступны этап кваліфікацыі планетарнага форуму выйдуць дзве лепшыя каманды з квартэта.