Зборная Беларусі па баскетболе стартуе ў перадкваліфікацыі ЧС-2023

21 февраля 2020
Уладзімір Верамеенка ўпершыню за 13 гадоў гуляе за зборную Беларусі па баскетболе. У першым паядынку перадкваліфікацыі чэмпіянату свету 2023 года каманда Расціслава Вергуна ў Нікасіі абгуляла Кіпр. Пасля першай паловы беларусы вялі 41:18. Вынік 97:41 на карысць нашых баскетбалістаў. Таксама ў квартэце Албанія і Партугалія. У наступны этап адбору выйдуць дзве зборныя з чатырох.