Зборная Беларусі па баскетболе з перамогі пачынае адбор на чэмпіянат Еўропы

18 ноября 2019
Выдатны старт! Жаночая зборная Беларусі па баскетболе з разгромнай перамогі пачынае адбор на чэмпіянат Еўропы 2021 года. На выездзе беларускі не пакінулі шанцаў камандзе Вялікабрытаніі - 90:59. Самай дзейснай у складзе нашай каманды стала Марыя Папова - на яе рахунку 24 балы, 17 ачкоў у Анастасіі Верамеенкі. Наступны паядынак беларускі правядуць толькі ў 2020 годзе.  12 лістапада прымем Польшчу. Пуцёўкі ў фінальны турнір заваююць пераможцы груп і пяць найлепшых каманд сярод тых, хто  заняў другія месцы.