Зборная Беларусі па баскетболе правядзе трэці матч кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату свету - 2019

23 февраля 2018

Зборная Беларусі па баскетболе правядзе сёння трэці матч кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату свету - 2019. У мінскім Палацы спорту нашы мужчыны прымуць бронзавых прызёраў Еўрабаскета - Іспанію. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 19:30. У панядзелак у гэты ж час і ў тым жа месцы наша зборная прыме Славенію. Пасля дзвюх гульняў беларусаў перамог няма.