Зборная Беларусі па баскетболе адолела дзеючага чэмпіёна кантынента - Славенію

27 февраля 2018

Сенсацыя з удзелам зборнай Беларусі па баскетболе! Нашы мужчыны адолелі Славенію - дзеючага чэмпіёна кантынента. Каманды ўчора праводзілі матч 4-га тура кваліфікацыі на чэмпіянат свету. Перад заключнай дзесяціхвілінкай беларусы вялі 75:74. Але за чатыры хвіліны да сірэны лідзіравалі ўжо госці 89:82. Тым не менш наша каманда вырвала перамогу 93:92. Адзначым дзеянні Максіма Салаша. Самы малады гулец нашай каманды набраў 20 ачкоў і зрабіў 10 падбораў. 25 ачкоў у Дэвана Садлера. Перамога стала першай для нашай каманды ў чатырох гульнях адбору.