Зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў сёння згуляе супраць каманды Новай Зеландыі

27 июля 2018

Зборная Беларусі па баскетболе ў барацьбе за месцы з 9 па 16 на чэмпіянаце свету сярод гульцоў да 17 гадоў сёння згуляе супраць каманды Новай Зеландыі. Паядынак у Палацы спорту пачнецца ў 15:30. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 5". Нагадаем, наша каманда выбыла з барацьбы за медалі пасля паражэння ў матчы плэй-оф ад італьянак.