"Зборная Беларусі". Настольны тэніс

10 Чэрвеня 2019

Сумесна з БПС-Ашчадбанкам  мы працягваем знаёміць вас з атлетамі, якія прадставяць нашу краіну на еўрапейскіх спаборніцтвах. Сёння ў аб'ектыве зборная Беларусі па настольным тэнісе. У гэтым відзе разыгрываецца максімальная колькасць алімпійскіх ліцэнзій у Токіа. Адна з нашых надзей - легендарны Уладзімір Самсонаў. У найбліжэйшыя дні  сустракаем яго ў Мінску.