Зборная Беларусі пачынае свой шлях да Кубка Федэрацыі гульнёй супраць зборнай Германіі

10 февраля 2018

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе пачынае сёння свой шлях да Кубка Федэрацый у новым сезоне.

У першым раўндзе першай Сусветнай групы камандзе Эдуарда Дуброва супрацьстаіць Германія. У сусветным рэйтынгу беларускі трэція, саперніцы на шостым радку. Адкрыюць матч Арына Сабаленка і Таццяна Марыя, затым на корт выйдуць Аляксандра Сасновіч і Антонія Лотнер.

У нядзелю нашы тэнісісткі саперніцамі абмяняюцца. Таксама пройдзе парная сустрэча. Вера Лапко і Лідзія Марозава згуляюць з дзвюма Ганнамі-Ленамі - Фрыдзам і Гронефельд. Аднак капітаны маюць права зрабіць замены. Прамыя трансляцыі з кортаў "Чыжоўка-Арэны" будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак матча сёння ў 14:00. У нядзелю - на гадзіну пазней.