Пачнём другую частку праграмы з вялікага футбола. Зборная Беларусі на гэтым тыдні правядзе чарговыя гульні адбору на чэмпіянат Еўропы - 2020.
Дружына Міхаіла Мархеля згуляе супраць Эстоніі ўжо заўтра і супраць грознай зборнай Нідэрландаў - у нядзелю. У турнірнай табліцы групы С мы з трыма баламі займаем чацвёртае месца, эстонцы пятыя. Перамога над прыбалтамі захавае мінімальныя шанцы на працяг барацьбы за пуцёўку на топ-турнір.
Але ўсё ж трымаем у розуме і настройваемся на станоўчы вынік у сакавіцкім паўфінале Лігі нацый супраць Грузіі. Да той гульні важна падысці ў пераможным настроі і перавага над Эстоніяй - тое, што трэба.
Прыбалты не самая зручная каманда для зборнай Беларусі. Давайце паглядзім гісторыю матчаў - шэсць разоў мы гулялі супраць гэтай дружыны, двойчы ў далёкім адборы на чэмпіянат свету 98-га года.Тады мы абмяняліся перамогамі.
Далей каманды правялі тры таварыскія матчы на працягу 13 гадоў, і двойчы беларусы ўступілі, але ў афіцыйным паядынку зусім нядаўна, 6 верасня, у адборы на Еўра-2020 перамаглі менавіта мы - 2:1.
І вось на хвалі таго поспеху беларусы маюць намер перамагчы і дома, тым больш на сталічным "Дынама". Лідар каманды - Ігар Стасевіч у абойме, нагадаем, на яго рахунку 47 гульняў за галоўную каманду краіны - юбілей зусім хутка.
А вось лідар зборнай Эстоніі - экс-гулец Ліверпуля, а сёння італьянскага клуба "Кальяры" Рагнар Клаван не прыехаў у Мінск, адмовіўшыся выступаць за сваю дружыну па асабістых прычынах.
Дарэчы, фаварытам супрацьстаяння букмекеры бачаць менавіта гаспадароў. А вось які настрой унутры зборнай - даведаўся Станіславаў Ліпскі.
Гол Максіма Скавыша стаў пераможным для зборнай Беларусі ў паядынку еўраадбору супраць Эстоніі 6 верасня. У той гульні мы здабылі першую перамогу ў кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2020-га года, і гэта вікторыя стала першай для Міхаіла Мархеля ў якасці галоўнага трэнера нацыянальнай каманды.
Сёння Скавыш таксама ў ростары, а ўжо заўтра для глаўкама зборнай куды больш сур'ёзнае выпрабаванне - дэбют у новай пасадзе перад роднымі балельшчыкамі. У хатняй гульні супраць Эстоніі задача перамагчы.
Зборная вярнулася на "Дынама" - перад выхадам на газон стадыёна гульцоў прывітаюць Уладзімір Базанаў і Юрый Вяргейчык, атмасфера рабочая, а ўсмешкі на тварах футбалістаў - каталізатар добрага настрою. Важна да сакавіцкай гульні паўфіналу Лігі нацый супраць Грузіі падысці ў пераможным тонусе.
Каманда Белтэлерадыёкампаніі таксама рыхтуецца да паядынку: пасля бітвы з Эстоніяй на "Дынама" прымаем зборную Нідэрландаў. Карцінка тэлегледачоў з гэтых матчаў чакае сочная - перасовачная тэлестанцыя "Ефрасіння" забяспечыць якасны сігнал.
Рыхтуецца да гэтых Гульняў і Беларуская федэрацыя футбола: флагшэрынг - новая паслуга для балельшчыкаў, зараз, каб падтрымаць родную каманду, неабавязкова адпаведную атрыбутыку прыносіць з дому.
На гульню супраць Эстоніі ўжо прададзена больш як 9 тысяч білетаў.
Такім чынам - вось ён афіцыйны мяч адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы 2020 года, будзем спадзяецца, менавіта ён заляціць заўтра ў вароты зборнай Эстоніі, прычым, не аднойчы. Разам хварэем за беларусаў - пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 19:00.
Зборная Беларусі на гэтым тыдні правядзе два матчы ў рамках адбору на чэмпіянат Еўропы - 2020
9 октября 2019