Зборная Беларусі на "Дынама" сустракаецца з Эстоніяй у кваліфікацыі Еўра-2020

10 октября 2019
Зборная Беларусі па футболе  сёлета  ўпершыню на "Дынама"!  Усяго наша нацыянальная каманда правядзе на гэтым тыдні два паядынкі кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы-2020. У нядзелю  "Белыя крылы" пазмагаюцца з зорнымі Нідэрландамі. Але вось спачатку - сустрэча з Эстоніяй: і гэты матч павінен быў стартаваць літаральна некалькі хвілін назад. 

На "Дынама" працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі, і мы зараз спытаем у яго. 

Ветэран зборнай Ігар Стасевіч, праводзіць 50-ты паядынак за нацкаманду. Кіраўнік судзейскай брыгады з Іспаніі Рыкарда дэ Бургас ужо выкарыстаў свой свісток, каб пачаць матч. Галоў пакуль няма. Але, калі верыць букмекерам, павінны быць. Прычым у выкананні беларусаў - мы сёння фаварыты.

6 верасня каманды біліся ў Таліне,  і тады гол Максіма Скавыша ў дадатковы час прынёс нам перамогу, 2:1. Вікторыя стала першай для штаба новага трэнера Міхаіла Мархеля. Раней на такім  высокім узроўні спецыяліст не працаваў. Папярэдняе месца - моладзевая зборная.

Міхаіл Мархель,  галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе: "Гэтыя матчы значаць вельмі шмат. У мяне не такі вялікі вопыт выступлення за нацыянальную зборную. Для мяне важна, як для трэнера. І я згодзен, што прахадных матчаў у зборнай быць не павінна".

Матывацыя ёсць і ў трэнера, і ў гульцоў. Асабліва маладых. Каманда абнаўляецца... Прагне забіць першы гол Іван Бахар з ФК "Мінск", напрыклад. Але ў стартавы састаў  ён не трапіў. У ліку першых 11-ці сёння.

У гэтае дажджлівае надвор'е шматлікія балельшчыкі вырашылі застацца дома і глядзяць прамую трансляцыю адгэтуль, са стадыёна "Дынама", на "Беларусь 5". Але ўжо ў нядзелю тут жа беларусы пазмагаюцца з Нідэрландамі і сапраўды будзе аншлаг. Білеты скончыліся. Ну а ў нашым матчы па-ранейшаму 0:0.