18 спартсменаў прадставяць зборную Беларусі на чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце

20 марта 2018

Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце ў Мінску будзе складацца з 18 спартсменаў. У заяўцы - 12 мужчын і 6 жанчын. Таксама за нашу каманду выступіць лідар Ігнат Галавацюк, які месяц таму змагаўся на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Канкурэнцыю беларусам складуць атлеты з 14 краін.

Цырымонія адкрыцця пройдзе заўтра ў 5 вечара. А ў чацвер ужо разыграюць першыя медалі.