Зборная Беларусі. Веславанне на байдарках і каноэ

23 июня 2019

На каго ў нас надзея ў найбліжэйшыя дні, ну вядома, у першую чаргу, на весляроў. Прама зараз мы распавядзём пра каманду, якой прадраклі ролю лакаматыва беларускай дэлегацыі. Гэтыя спартсмены ніколі не пакідалі сусветныя старты без медалёў! Гатовы яны перамагаць і ў сябе дома! 

25 чэрвеня на вяслярным канале ў Заслаўі разыграюць 16 камплектаў узнагарод. Білеты яшчэ ў продажы, так што магчымасць убачыць выступленне нашых спартсменаў яшчэ ёсць. 

Дык  хто ж гэтыя людзі - фаварыты будучых стартаў? Сёння ў рамках праекта "Зборная Беларусі" Агенцтва тэленавін прадстаўляе  нацыянальную каманду па веславанні на байдарках і каноэ.