"Зборная Беларусі". Бокс

18 Чэрвеня 2019

Усяго 3 дні застаецца да старту II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Ужо 21 чэрвеня яшчэ да цырымоніі адкрыцця выйдуць на рынг Палаца спорту "Уручча" баксёры. Высвятляць адносіны яны будуць аж да заключнага дня буйнога форуму. Гэта адзіны від спорту, які пройдзе на працягу ўсіх Гульняў. Дарэчы, для мужчынскай каманды спаборніцтвы ў Мінску прыраўнавалі да чэмпіянату Еўропы. Медаль будзе адна, але тытула па сутнасці два. Разам з нашым партнёрам БПС-Ашчадбанкам  мы прапануем чарговую серыю "Зборнай Беларусі". Такім чынам, на чарзе бокс.

Бокс - адзін з самых папулярных алімпійскіх відаў спорту. На I Еўрапейскіх гульнях у Баку трыбуны баксёрскай залы збіралі аншлагі. Актыўна балельшчыкі раскупляюць білеты і ў Мінску. Спаборніцтвы прыме Палац спорту "Уручча", арэна змяшчае 3 тысячы фанатаў. Бывае і такое, што выступленне дома дадае спартсменам адказнасці, што можа негатыўна адбіцца на выніку. 

Тры раўнды па тры хвіліны  ў мужчын і чатыры па дзве ў жанчын. Каб падняцца на п'едэстал, трэба атрымаць як мінімум тры перамогі. У боксе абодва атлеты, якія саступілі ў паўфінале, атрымліваюць бронзавыя ўзнагароды. 

Адзіную ўзнагароду на Гульнях у Баку ў скарбонку нашай зборнай прынёс Дзмітрый Асанаў. Ён стаў другім у катэгорыі да 56-ці, але затым змяніў вагу на 60 і летась стаў пераможцам моладзевага чэмпіянату Еўропы. 

На хатніх Еўрапейскіх гульнях 23-гадовы Дзмітрый Асанаў будзе капітанам зборнай па боксе. Гэтага гонару хлопец  з Маладзечна  ўдастоіўся пасля таго, як вопытны Віталь Бандарэнка не адабраўся на Гульні. Хто выйдзе на рынг у канцы чэрвеня, баксёры вырашалі кулакамі. І малады Вадзім Панкоў даказаў, што мацнейшы за яго. 

Бокс  не толькі мужчынскі, але і жаночы від спорту. Ніколі не гаворыце баксане, што яна займаецца не сваёй справай. 

15 камплектаў медалёў. 10 мужчынскіх вагавых катэгорый і 5 жаночых. Бокс - адзіны від спорту, які будзе доўжыцца на працягу ўсіх Еўрапейскіх гульняў. 21 чэрвеня стартуюць папярэднія баі, праз 5 дзён ва ўсіх вагах вызначацца паўфіналісты, 27 чэрвеня ў графіку баксёраў дзень адпачынку. Пасля гэтага на рынгу стане яшчэ гарачэй, узнагароды будуць размеркаваныя з 28 па 30 чэрвеня. 


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя