Сасновіч VS Андрэеску

27 сентября 2019

Адбылася жараб'ёўка жаночага адзіночнага разраду China Open, які  днямі стартуе ў Пекіне. Аляксандры Сасновіч выпала сапернічаць у стартавым раўндзе турніру з прызавым фондам больш за 8 мільёнаў долараў з канадкой Б’янкай Андрэеску, якая нядаўна зрабіла фурор, выйграўшы чацвёрты Вялікі шлем у сезоне US Open. Нагадаем, 19-гадовая спартсменка ў фінале Grand Slam перамагла Серэну Уільямс. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ўступіць у барацьбу з другога раўнда. Яе саперніцай стане пераможца матча Дар'я Касаткіна - Шуай Пэн.