Сасновіч, Сабаленка, Лапко і Марозава згуляюць супраць Германіі 10 і 11 лютага

1 февраля 2018

Сасновіч, Сабаленка, Лапко і Марозава. Так выглядае склад зборнай Беларусі па тэнісе на матч першага раўнда Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць Германіі. Немкі вырашылі абысціся без лідараў Ангелікі Кербер і Юліі Гёргес. На сустрэчу заяўленыя тры спартсменкі: Таццяна Марыя (49-я ракетка свету), Ганна-Лена Фрыдзам (327-ы радок сусветнага рэйтынгу) і Ганна-Лена Грэнефельд (21-ы нумар WTA ў парным разрадзе). Матч Кубка Федэрацыі пройдзе ў спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" 10 і 11 лютага.