Сасновіч і Шмідлава адкрыюць плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. Прамыя трансляцыі на Беларусь 5"

20 апреля 2018

Аляксандра Сасновіч і Ганна-Караліна Шмідлава адкрыюць плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. У гэтыя выхадныя ў Мінску пазмагаюцца каманды Беларусі і Славакіі за права застацца ў эліце жаночага тэніса. Пачатак першага паядынку заўтра ў 13 гадзін. Затым на корт "Чыжоўка-Арэны" выйдуць Арына Сабаленка і Вікторыя Кужмава. На наступны дзень дзяўчыны памяняюцца саперніцамі. Чакаецца, што ў парнай сустрэчы нашу краіну прадставяць Лідзія Марозава і Вера Лапко. У саперніц заяўлены дуэт Яны Чапелавай і Вікторыі Кужмавай. Да пачатку парнай сустрэчы капітаны каманд мае права ажыццявіць замены.

Цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 12:40. Прамыя трансляцыі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".