Сасновіч - Данілавіч. Тэніснае супрацьстаянне на "Беларусь 5"

28 июля 2018

Увага ўсіх беларускіх тэнісных балельшчыкаў прыкаваная да Масквы. Тут праходзіць турнір серыі WTA. Сёння наша Аляксандра Сасновіч пазмагаецца за права выйсці ў фінал спаборніцтваў. Яе суперніца - Вольга Данілавіч з Сербіі. Адзначым, што букмекеры лічаць фаварыткай беларуску. Раней тэнісісткі на кортах не перасякаліся. Прамую трансляцыю паядынка глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5".