Самых актыўных вучняў і выкладчыкаў БДУ сёння прымае Лагойск

25 января 2018

Пачатак канікул гэтыя студэнты сустракаюць са спартыўным запалам - на лыжах, снаўбордзе або цюбінгу. Сёння Лагойск прымае больш за паўтысячы аматараў зімовых відаў спорту - самых актыўных студэнтаў і выкладчыкаў Белдзяржуніверсітэта. На лыжні яны адзначаюць не толькі паспяховую здачу экзаменаў, але і Дзень Таццяны - сваёй нябеснай апякункі. За медалі па лыжных гонках удзельнікі спаборнічалі ў эстафеце, а таксама паспрабавалі сябе ў больш экстрэмальных горных лыжах и снаўбордзе.

Падчас зімовага свята ўдзельнікі сустрэліся і з прафесійнымі спартсменамі, а яшчэ паспаборнічалі ў жартаўлівым зімовым сумо і футболе.