Самыя яркія спартыўныя навіны тыдня ў рубрыцы "Матчбол"

30 августа 2021
Заключны ў сезоне турнір Вялікага шлема сёння стартуе ў Нью-Йрку. Першай у барацьбу сярод беларускіх тэнісістаў уступае мінчанка Аляксандра Сасновіч. Таксама ў адзіночнай сетцы выступяць Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Тэму працягне рубрыка "Матчбол". 

Расказвае Андрэй Казлоў: Прывітанне з Барысава, дзе таксама праходзіў адзін з матчаў 20-га тура Вышэйшай лігі. І пасля паражэння салігорскага "Шахцёра" ад  клуба "Рух" з Брэста  барацьба за перамогу ў чэмпіянаце краіны абвастрылася. Але не толькі БАТЭ ў групе лідараў. Асабліва нязвыкла там бачыць футбольный клуб "Гомель" сярод каманд Мінскага рэгіёна і Брэстчыны. 

Футбалісты барысаўскага БАТЭ выздараўліваюць, аднак ачкі ў матчы 21-га тура розыгрышу Вышэйшай лігі страчваюць. На "Барысаў-Арэне" нічыя з "Іслаччу", 2:2. Тры з чатырох галоў у гэтай гульні былі забіты з пенальці. У турнірнай табліцы барысаўчане адстаюць ад лідара "Шахцёра" на 3 ачкі, аднак у "гарнякоў" ёсць у запасе тры матчы.

"Гомель" умацоўваецца ў якасці аднаго з галоўных адкрыццяў сезона-2021 у Вышэйшай лізе. Клуб, якім паспяхова кіруе Іван Біёнчык, дамогся працоўнай перамогі ў гасцях над жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", 1:0. У табліцы першынства гамяльчане  пятыя.

Падзея, якую беларускія аматары чакалі 18 гадоў. Першы тытул у кар'еры на турнірах ATP заваяваў наш тэнісіст Ілья Івашка, роўнага якому гэтай ноччу не было на кортах амерыканскага Уінстан-Салема. У вырашальным матчы лідар зборнай Беларусі па тэнісе  разграміў усяго за 56 хвілін шведа Мікаэля Імера,  6:0, 6:2. Вялікая імавернасць, што ў найбліжэйшы час Івашка таксама ўпершыню ў кар'еры праб'ецца ў топ-50 сусветнага рэйтынгу.

Апошні раз беларускі тэнісіст выйграваў турнір ATP у лютым 2003 года. Максіму Мірнаму не было роўных у галандскім Ратэрдаме.

Яшчэ адзін валейбольны трылер для нас са шчаслівым канцом падарылі дзяўчаты зборнай Беларусі ў паядынку супраць Славакіі ў рамках чэмпіянату Еўропы. Беларускі, якія забяспечылі сабе напярэдадні месца ў плэй-оф, у заключным туры групы паставілі яркую кропку, атрымаўшы перамогу над вельмі моцнай камандай. Прычым перамога над Славакіяй адбылася па выніках пяцісэтавага матча, 3:2. Поспех у ёй дазволіў пазбегнуць сустрэчы ў 1/8 фіналу з камандай Сербіі, якая з'яўляецца адной з самых моцных у Еўропе. Нашы магчымыя саперніцы - гэта альбо Францыя, альбо Бельгія, альбо Расія. Выступленне беларусак на гэтым Еўра ўжо падарыла нам тры перамогі. Але наша каманда, поўная амбіцый і спартыўнага запалу, напэўна, здольна на большае.

Некалькі гадзін застаецца да пачатку матча 1/8 фіналу валейбольнага Еўра паміж зборнымі Расіі і Беларусі. Барацьба абяцае быць неверагоднай.