Вось такі апошні акорд зімовай Алімпіяды, якая стала адной з самых удалых за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. У нашай скарбонцы – два залатыя медалі і серабро. Медалёў павінна было быць больш. Вельмі ўжо непрыемны асадак застаўся ад судзейства ў мужчынскім фрыстайле.
З другога боку - некалькі нечаканы і ад гэтага такі пазітыўна эмацыйны фініш нашай залатой чацвёркі, які, як і іншыя яркія моманты Гульняў, мы яшчэ доўга будзем хвалявацца і пераглядаць.













