Самыя спартыўныя барадачы жывуць у Гродне

15 сентября 2016

Зараз вядома напэўна - самыя барадатыя бягуны і самыя спартыўныя барадачы жывуць у Гродне. У абласным цэнтры прайшоў самы кур'ёзны забег. У гонар надыходзячага свята - Дня горада - праз цэнтральную вуліцу Гродна прабеглі некалькі дзясяткаў барадатых мужчын. Дыстанцыя была сімвалічнай - 888 метраў. Менавіта столькі ж гадоў спаўняецца гораду над Нёманам у гэтыя выхадныя.

Забег быў не спаборніцкім і падарыў сур'ёзны пазітыўны зарад не толькі яго ўдзельнікам, але і прахожым. Дарэчы, безбародыя ўдзельнікі прыходзілі з накладнымі вусамі.