Наймацнейшыя людзі планеты гэтымі днямі сабраліся ў беларускай сталіцы

16 июня 2017

У мінскім Палацы спорту стартаваў чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу. Сотні атлетаў з больш як 50 краін пакажуць беларускай публіцы відовішчныя сілавыя прыёмы ў розных вагавых катэгорыях. У найбліжэйшы час паўэрліфтынг разлічвае трапіць у алімпійскую праграму. А таму да мінскага чэмпіянату ўвага асаблівая. Андрэй Казлоў працягне.

Ва ўсіх відах спорту, амаль без выключэння, асноўная праца праходзіць за кулісамі. Гэта ўжо пасля спартсмены выходзяць альбо на стадыён, альбо на паркет і дыван і дэманструюць гледачу свае дасягненні.

Васіль Матавільнік з Санкт-Пецярбурга ў свае 60 - узор працы над культурай цела. Узрост, гаворыць, ні пры чым. Галоўнае, сіла духу і вялізнае жаданне.

Ужо ў першы дзень у скарбонцы зборнай Беларусі - медаль. Сярод ветэранаў. У вагавой катэгорыі да 59 кілаграмаў серабро ў Аляксандра Майсеева.

У паўэрліфтынгу, як і ў іншых відах спорту, ёсць свае пэўныя правілы, ад якіх ні ў якім разе адыходзіць нельга. Ёсць тры асноўныя дысцыпліны. Ірына нам зараз растлумачыць.

Ірына Сухвал, кандыдат у майстры спорту па паўэрліфтынгу: "Гэтае прысяданне, жым штангі і станавая цяга. Усе практыкаванні выконваюцца адзін за адным, у адзін дзень. І залік ідзе па ўсіх практыкаваннях".

Падабенства паўэрліфтынгу з цяжкай атлетыкай відавочная. І там, і там спартсмены спаборнічаюць у цяжары паднятай штангай вагі. У бодыбілдынгу практыкаванні паўэрліфтынгу называюць базавымі, таму як пры іх выкананні задзейнічаныя фактычна ўсе мышцы.

Паўэрліфтынг - гэта цэлая сусветная культура. Напрыклад, культурыст, акцёр і губернатар Арнольд Шварцэнегер захоплены паўэрліфтынгам усё сваё жыццё - менавіта з гэтага ён і пачынаў кар'еру. У канцы 1960 па суме трохбор'я (менавіта па такой схеме праходзяць спаборніцтвы) Тэрмінатар падняў, вы толькі ўявіце, 725 кілаграмаў.

У Беларусі паўэрліфтары паспяховыя на міжнароднай арэне. У нас ёсць чэмпіёны свету, Еўропы. Вось алімпійскіх няма - від спорту пакуль толькі стукаецца ў праграму галоўных гульняў чатырохгоддзя. І шанцы ёсць.

Гастон Параж, кіраўнік Міжнароднай федэрацыі паўэрліфтынгу: "Для таго каб паўэрліфтынг прызналі алімпійскім відам спорту, са свайго боку мы выканалі ўсе крытэрыі. На сёння мы чакаем рэакцыі ў адказ ад Міжнароднага алімпійскага камітэта. Але ўсё, я лічу, у нас ідзе нядрэнна. Калі гаварыць аб перспектывах зборнай Беларусі, то ў вас на гэтым чэмпіянаце свету ёсць добрыя шанцы на медалі ў шматлікіх вагавых катэгорыях".

Што тычыцца відовішчнасці, той тут праблем няма. З кожнага выступлення вядуцца прамыя трансляцыі некалькімі камерамі. Напрыклад, статыстыка леташняга чэмпіянату свету гаворыць, што спаборніцтвы паглядзелі амаль 400 000 гледачоў. Мінск, як чакаецца, такі рэкорд можа пабіць. Чэмпіянат свету прадоўжыцца да 25 чэрвеня і завершыцца самымі відовішчнымі вагавымі катэгорыямі. У гэты дзень у Палацы спорту за тытул будуць змагацца мужчыны звыш 120 кілаграмаў.