Самсонаў і Платонаў завяршаюць выступленне ў парным разрадзе на ЧС у Дзюсельдорфе

2 июня 2017

Уладзімір Самсонаў і Павел Платонаў завяршаюць выступленне ў парным разрадзе на чэмпіянаце свету па настольным тэнісе ў нямецкім Дзюсельдорфе. У 1/4 фіналу беларусы саступілі японцам Кокі Ніва і Махару Ёшымура, 0:4. Сёння вечарам Самсонаў у бітве за 1/8 адзіночнага разраду пазмагаецца з грэкам Панаёцісам Гіёнісам. Прамая трансляцыя ў 20:30 на "Беларусь 5". Напярэдадні Уладзімір адолеў паўночнакарэйца Сінь Х’ок Пака, 4:1.