Самае цікавае з закулісся чэмпіянату Еўропы ў праекце "Фігурка"

23 января 2019

Самае цікавае закуліссе чэмпіянату Еўропы, часам закуліссе нечаканае, вы зможаце ўбачыць у праекце Агенцтва тэленавін "Фігурка". У сённяшнім блоку спартыўны рэпарцёр Андрэй Казлоў падвёў вынік двум трэніровачным дням, пабываў на жараб'ёўцы жаночай кароткай праграмы, зноў паспрабаваў пагутарыць з алімпійскай чэмпіёнкай Алінай Загітавай, пазнаёміўся з італьянскімі гасцямі беларускай сталіцы і нават паспеў сустрэць наш дуэт у саставе Юрыя Гуліцкага і Ганны Кублікавай, які апошнімі днямі трэніраваўся ў Маскве. Выпускі праекта даступныя ў сацыяльных сетках Агенцтва тэленавін. А таксама ў эфіры галоўнага спартыўнага канала краіны "Беларусь 5".