Са святам Вікторыю Азаранку актыўна віншуюць балельшчыкі ў сацыяльных сетках

31 июля 2019

Вікторыі Азаранцы сёння 30! Адна з лепшых тэнісістак сучаснасці  апошні дзень ліпеня адзначае дзень нараджэння. Са святам беларуску актыўна віншуюць балельшчыкі ў сацыяльных сетках. Хоць сама спартсменка пакуль напэўна спіць. У амерыканскім Сан-Хасэ зараз глыбокая ноч. Тут у першым раўндзе турніру напярэдадні Азаранка выбіла францужанку Армані Тан - 6:2, 6:4. У сваёй прафесійнай кар'еры Азаранка паднімалася на першы радок сусветнага рэйтынгу, выйграла 20 турніраў серыі WTA і двойчы Australian Open.