З перамогай нашых біятланістак павіншаваў і вядомы акцёр Леанід Барац

23 февраля 2018

З перамогай нашых біятланістак павіншаваў і вядомы акцёр, рэжысёр, сцэнарыст - заснавальнік знакамітага "Квартэта І" - Леанід Барац. У гэтыя дні ён знаходзіцца ў Мінску, каб прадставіць новы фільм. І, вядома, не ўпусціў магчымасці паглядзець Алімпіяду і пахварэць за сваіх і за нашых дзяўчат!