З перамог на сусветнай шахматнай Алімпіядзе стартавалі беларускія шахматысты

3 августа 2014

Мужчыны з лікам 4:0 перайгралі каманду Тайланда і ў наступным матчы згуляюць супраць зборнай Інданезіі, а жанчыны з аналагічным лікам перайгралі шахматыстак з Нідэрландскіх Антыл і сустрэнуцца з шатландкамі. Абодва турніры праводзяцца да 11 тураў, пераможца вызначаецца па суме набраных камандных балаў.