З матча "Дынама- Брэст" - "Шахцёр" пачалося старшынства ў беларускім клубе Дыега Марадоны

17 июля 2018

У Беларусі напярэдадні сустракалі лепшага футбаліста 20-га стагоддзя і ўладальніка Кубка свету Дыега Марадону. Адразу пасля завяршэння сусветнага форуму ў Расіі ён узначаліў брэсцкае "Дынама". Яго эпоха пачалася ярка і неадназначна - перамога ў інфармацыйных і навінавых топах, але паражэнне на футбольным полі. Скажам прама, для 10 тысяч балельшчыкаў на стадыёне вынік падобны на халодны душ. Каму з футбалістаў дасталіся самыя цёплыя абдымкі легенды - Андрэй Казлоў больш падрабязна.

Праз паўгадзіны, як завяршылася пратакольная частка візіту, і Дыега Арманда Марадона, як рок-н-рольная футбольная суперзорка, засядлаў жалезнага каня і адправіўся на стадыён "Брэсцкі".

Небывалыя чэргі, просьба аб лішнім білеціку і смага ўбачыць ужывую лепшага футбаліста 20 стагоддзя паводле версіі FIFA. Падзея, якая здавалася казкай, за адну секунду адбылася для тых, хто прыйшоў на матч "Дынама" (Брэст) - "Шахцёр" (Салігорск).

Сама гульня - спектакль аднаго акцёра. Марадона неверагодна жыва прапускаў праз сябе ўсё тое, што адбывалася на полі, сапраўды хваляваўся або радаваўся - як меркаваў момант. Можна сказаць, жыў футболам на адной хвалі з камандай.

Але лік здзівіў усіх. Здаецца, аўра Дыега ў дэбютны матч стала дадатковым грузам на нагах брэстаўчан.

Але зразумела, што Дыега прыйшоў у каманду з выдатным мікракліматам. Нават пасля такога непрыемнага паражэння футбалісты, як вы тут бачыце, засталіся адзіныя.

У такім насычаным начным небе ўсё роўна ярчэй за ўсіх гарэла адна зорка. Эпоха Дыега Марадоны ў брэсцкім і беларускім футболе пачалася ярка, хай і з паражэння.