З бронзавым медалём Максіма Недасекава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі

1 августа 2021

Прэзідэнт павіншаваў Максіма Недасекава з алімпійскай бронзай 

"Ты першым з беларускіх майстроў скачкоў у вышыню здолеў узысці на алімпійскі п'едэстал, адкрыўшы новую старонку ў гісторыі айчыннай лёгкай атлетыкі. Як сапраўдны спартсмен і патрыёт ты пераканаўча даказаў, што трэба верыць у сябе і да канца змагацца за гонар свайго флага, і поспех абавязкова прыйдзе", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсмену, яго блізкім і ўсім, хто дапамагае яму пакараць алімпійскія вышыні, моцнага здароўя, поспеху і новых яркіх перамог.