З 19 па 21 студзеня на сталічным веладроме пройдзе этап Кубка свету па веласпорце на трэку

17 января 2018

Каля 300 спартсменаў з 37 краін свету будуць змагацца за медалі заключнага ў сезоне этапу Кубка свету па веласпорце на трэку, які з 19 па 21 студзеня пройдзе на сталічным веладроме. Для шматлікіх велагоншчыкаў мінскі старт стане кантрольным перад чэмпіянатам свету. Планетарны форум пройдзе ў галандскім Апельдорне ў канцы лютага.

Усяго на мінскім этапе Кубка свету будзе разыграна 17 камплектаў узнагарод у 9 відах праграмы.