З 15 снежня авертаймы ў КХЛ будуць гуляцца ў фармаце тры на тры

13 декабря 2016

Зараз жа гуляюцца звёнамі з чатырох хакеістаў. Пра новаўвядзенні паведамляюць расійскія выданні. У маі Міжнародная федэрацыя хакея зацвердзіла змяненні ў правілах, згодна з якімі на будучым чэмпіянаце свету авертаймы на групавым этапе будуць праходзіць якраз тры на тры.