З 14 па 16 лютага пройдзе Кубак клубных каманд Еўропы па індархакеі

13 февраля 2014

Кубак клубных каманд Еўропы па індархакеі - галоўны турнір для хакейнага клуба Мінск у сезоне. Такога меркавання прытрымліваюцца ў беларускай камандзе. З 14 па 16 лютага на Чыжоўка-Арэне пройдзе турнір, у якім згуляюць восем камандаў, у тым ліку і Мінск.


Першы матч на турніры беларусы правядуць заўтра супраць італьянскай Балоньі. Таксама ў падргупе B швейцарскі Ротвайс і аўстрыйскі Армінен. У наступны этап выходзяць дзве найлепшыя каманды з групы, а пераможца спаборніцтваў вызначыцца па выніках аднакругавога турніру. Схема плэй-оф рэгламентам не прадугледжана.