Румынка Сімона Халеп другі год запар завершыць у статусе першай ракеткі свету

15 октября 2018

У абноўленым рэйтынгу WТА Арына Сабаленка апускаецца на чатыры пазіцыі і зараз на 15-м месцы. Аляксандра Сасновіч 31-я, Вікторыя Азаранка 56-я, Вера Лапко 62-я. І сёння Сасновіч матчам з Міхаэлай Бузарнеску з Румыніі стартуе ў Кубку Крамля. Пачатак арыенціровачна ў 16:30. Прамая трансляцыя з Масквы на "Беларусь 5".