Кіраўніцтва Беларуськалія адпраўляе ў адстаўку трэнерскі штаб футбольнага "Шахцёра"

10 июля 2017

Кіраўніцтва Беларуськалія адпраўляе ў адстаўку трэнерскі штаб футбольнага "Шахцёра" на чале з Алегам Кубаравым, паведамляе "Прессбол". Спецыяліст узначаліў гарнякоў у снежні і па выніках першага круга чэмпіянату каманда, абыдучы БАТЭ, заняла першае месца. У той жа час "Шахцёр" у фінале Кубка па пенальці прайграў брэсцкаму "Дынама", а ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы саступіў літоўскай “Судуве”.

Ужо без Кубарава ў адной восьмай фіналу новага розыгрышу Кубка краіны гарнякі згуляюць з адзіным прадстаўніком першай лігі “Оршай”. Дзеючаму пераможцу па выніках сённяшняй жараб'ёўкі дастаўся “Гомель”. БАТЭ прыме "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" - "Мінск", а сталічнае "Дынама" - "Днепр".

Астатнія пары - на экране.