Рубрыка "Матчбол"

11 сентября 2017

Наша спартыўная рубрыка сёння прысвечана Мінскаму паўмарафону. Дыстанцыі 5, 10 і 21 кіламетр пажадалі прабегчы больш за 30 000 чалавек з 52 краін - не толькі прафесійныя спартсмены, але і студэнты, навукоўцы і нават пенсіянеры. На старт выйшлі прадстаўнікі чатырох кантынентаў і 142 населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку каманда Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.

Трэці Мінскі паўмарафон з самага пачатку стаў біць адзін рэкорд за другім. Забег у гонар 950-годдзя Мінска стаў самым колькасным. Калі ў першым годзе прынялі удзел 16 тысяч, а ў другім — 20, то зараз каля 30 тысяч беларусаў і гасцей нашай сталіцы зарэгістраваліся на тры дыстанцыі – 5, 10 і 20 кіламетраў.

Прамую трансляцыю вёў галоўны спартыўны тэлеканал краіны, прамыя ўключэнні былі ў выпусках навін у раніцу. Штогод і каманда Агенцтва тэленавін становіцца ўсё больш колькаснай.

Падчас паўмарафону для праграмы “Галоўны эфір” здымаўся сюжэт літаральна з сэрца забегу. Карэспандэнты, як і ўсе удзельнікі, беглі дыстанцыю, не саступаючы нікому.

Але пасля таго як аб папулярнасці паўмарафону расказаў Вадзім Дзевятоўскі, Надзея Сербіненка выказала вельмі цікавую думку.

Трэці паўмарафон атрымаўся з усіх пунктаў гледжання. Вельмі колькасная аўдыторыя, жаданне беларусаў займацца спортам і спартыўны азарт. Многія ўжо чакаюць, калі ў наступным годзе адбудзецца 4 паўмарафон, а той, хто без прычын прапусціў гэты забег, будзе сябе вінаваціць шмат часу.