Дзюдо вяртаецца на радзіму. У 1964 годзе гэты від спорту ўпершыню быў прадстаўлены ў алімпійскай праграме ў Японіі на арэне "Ніпон Будакан". Тут у тым ліку праводзілі канцэрты многія замежныя музыканты. Зараз збудаванне ў цэнтры Токіа цалкам гатова, каб ізноў прыняць алімпійскія спаборніцтвы дзюдаістаў.
Расказвае Аляксандр Якубоўскі (відэа).













