9 медалёў заваявалі беларускія грацыі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Мінску. Галоўнай зоркай заключнага дня стала Аліна Гарнасько - у яе адразу 3 залатыя ўзнагароды. Не засталася без медалёў і зборная Беларусі ў группе. Нашы спартсменкі выйгралі бронзавую ўзнагароду ў практыкаваннях з пяццю мячамі.
Мы віншуем нашых дзяўчат, а ў рубрыцы "Матчбол" працягнем вас знаёміць з галоўнымі спартыўнымі падзеямі.
Зараз мы знаходзімся ў Раўбічах, што добра раскрывае тэму сённяшняга выпуску рубрыкі "Матчбол". 2 спартыўныя падзеі напярэдадні адбыліся у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах у Мінскім раёне. Адна звязана з прафесійным спортам, другая - са спортам для аматараў. З яе і пачнём.
На адны суткі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» перакваліфікаваўся на спаборніцтвы для тых, хто любы выхадны дзень праводзіць максімальна актыўна. Забег па няпростай перасечанай мясцовасці на лагойскіх узвышшах па традыцыі прайшоў у разгар лета. Дыстанцыю можна было выбраць на любы густ - ад аднаго кіламетра да 20-кіламетровай паўмарафонскай адлегласці. Вядома, складанасці ўдзельнікам дадавалі пастаянныя спускі, якімі і вядомы прыродны ландшафт гэтых месцаў, а таксама няпросты лясны масіў. Прыехалі да нас гэтым разам госці і з Расіі. Усяго заявілася каля 400 удзельнікаў.
Дзіцячы забег зноў стаў адной з яркіх падзей, бо прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сярод самых юных удзельнікаў становіцца ўсё больш. Ужо ў жніўні арганізатары забегу ў Раўбічах правядуць сваю традыцыйную гонку на выжыванне ў гарналыжным цэнтры "Лагойск". А ў верасні ў антуражы Нясвіжскага замка таксама можна будзе выйсці на старт.
Зараз да біятлона. Жаночая зборная Беларусі правяла першы міжсезонны збор у гарах Аўстрыі і вярнулася пасля плённай працы дадому. Мы, безумоўна, паглядзелі, як працуюць дзяўчаты, да якіх у алімпійскім сезоне вялікая ўвага.
Спусціліся з гор і задаволены сваім фізічным станам. Жаночая зборная Беларусі вярнулася з першага збору ў сярэднягор'і гэтага міжсезоння, які праводзіла ў добра знаёмым Рамзау, і аднавіла трэніроўкі ў Мінску і Раўбічах. У адрозненне ад мінулага, скомканага COVID этапу падрыхтоўкі, цяпер наша нацыянальная зборная мае магчымасць рыхтавацца і ў еўрапейскіх гарах. Гэта важна напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Пекіне, спаборніцтвы па біятлоне якіх таксама пройдуць на вышыні. Хлопцы адправяцца на замежны збор заўтра. А дзяўчаты сёння правялі трэніроўкі па кросе і стральбе.
Тым часам мужчынская зборная адправілася на свой першы збор за мяжу. У рубрыцы "Матчбол" мы абавязкова будзем вас знаёміць з самымі значнымі падзеямі падрыхтоўкі беларускай каманды да вельмі цікавага алімпійскага сезона.













