Рубрыка “Матчбол” пра гульнявыя віды спорту, якія заўсёды ў цэнтры ўвагі аматараў

4 января 2021
Футбол і хакей заўсёды ў цэнтры ўвагі аматараў беларускага спорту. Пра гульнявыя віды мы, безумоўна, раскажам у сённяшнім выпуску рубрыкі "Матчбол". 

І не можам абмінуць увагай поспехі каманды "МАЗ-СПОРТаўта" на самым знакамітым на планеце ралі-рэйдзе "Дакар". Усе навіны ў Андрэя Казлова. 

Няхай зіма  не самы лепшы час для футбола ў Беларусі, але менавіта ў гэтую пару года адбываюцца шматлікія змяненні ў саставах і трэнерскіх штабах футбольных каманд. Напрыклад, вельмі цікава сачыць за лёсам барысаўскага БАТЭ.

Новым галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ афіцыйна стаў былы настаўнік "Іслачы" Віталь Жукоўскі. Наконт тэрміну пагаднення з трэнерам не паведамляецца. 36-гадовы спецыяліст ужо займаецца фарміраваннем трэнерскага штаба жоўта-сініх. Віталь Жукоўскі бачыць у структуры клуба і Аляксандра Глеба. Нагадаем, напачатку нулявых Жукоўскі выступаў у складзе барысаўскага дубля і быў яго капітанам. Аднак з-за траўмы калена Віталь Леанідавіч не змог прадоўжыць гульнявую кар'еру. 

Тым часам БАТЭ застаецца без капітана. Самы тытулаваны клуб краіны пакінуў Ігар Стасевіч. За жоўта-сініх ён правёў 413 матчаў ва ўсіх турнірах. Гэта другі паказчык у камандзе. Больш гульняў на рахунку толькі Дзмітрыя Ліхтаровіча. Стасевіч выступаў за БАТЭ з 2002 па 2010 гады, а затым з 2015 па цяперашні час. У складзе барысаўчан  паўабаронца 9 разоў перамагаў у нацыянальным першынстве. Капітан жоўта-сініх тройчы прызнаваўся лепшым футбалістам  краіны.

Развітваецца з флагманам беларускага футбола і цэнтральны абаронца Ягор Філіпенка. Ён вярнуўся ў БАТЭ ў 2018 годзе. Тады каманда заваявала на дадзены момант свой апошні чэмпіёнскі тытул. Для гульца ён стаў сёмым у кар'еры. Паводле звестак беларускай прэсы, Стасевіч і Філіпенка будуць выступаць за лепшую каманду мінулага чэмпіянату - салігорскі "Шахцёр".

Неверагодную гульню напачатку новага, 2021 года паказалі гульцы мінскага "Дынама" перад сваімі балельшчыкамі – на трыбунах "Мінск-Арэны" сабраліся больш за 5 000 гледачоў. У госці да нас прыехала адна з наймацнейшых каманд Кантынентальнай хакейнай лігі – омскі "Авангард" у складзе з легендай расійскага хакея Ільёй Кавальчуком і таксама з беларусам Кірылам Гатаўцом. Трэці перыяд уволуге атрымаўся выдатным у выкананні нашых, і перамога, якую "зубры" заслогоўвалі. У авертайме  5:4. 

Адзначым, что "Дынама" страціла двух гульцоў. За акіян у свой клуб "Нью-Джэрсі" паехаў Ягор Шаранговіч. Таксама і Іван Лодня ў пошуках працы ў Паўночнай Амерыцы. Але пакуль не паедуць у структуры клубаў НХЛ Аляксей Протас  (у Вашынгтон), Максім Сушко (у Філадэльфію) і Уладзіслаў Калячонак (у Фларыду). 

Напрыканцы "Матчбола" пра мінскі "МАЗ-СПОРТаўта". Экіпаж Сяргея Вязовіча, які выступае за беларускую каманду, займае чацвёртае месца пасля першай стадыі ралі-рэйду "Дакар" у агульным заліку. Першы этап са спецучастка 277 кіламетраў беларусы пераадолелі за 3 гадзіны 28 хвілін і 35 секунд. Не абышлося без здарэнняў. Сяргей Вязовіч зламаў палец рукі, а аўтамабіль атрымаў пашкоджанні, якія ўдалося за ноч ліквідаваць. Другі беларускі экіпаж пад кіраўніцтвам Аляксея Вішнеўскага не абмінулі тэхнічныя праблемы. Таму ён фінішаваў на 17-й пазіцыі. Лідарства ў марафоне захапіў расіянін Дзмітрый Сотнікаў на "КАМАЗ-Майстар". Ну а пасля другога этапа беларусы другія. 

На гэтым тыдні ўся наша ўвага зноў да біятлона – у нямецкім Аберхофе старуе трэці этап у сезоне і першы ў 2021 годзе. Праграму этапа адкрыюць спрынтарскія гонкі сярод мужчын і жанчын. Нашым біятланістам пажадам выключна поспеху.