Салігорскі "Шахцёр" і ў гэтым годзе нікому не збіраецца аддаваць свой чэмпіёнскі тытул, які заваяваў у напружанай барацьбе. Пасля сямі тураў футбольнага першынства клуб з поўначы Мінскага рэгіёна набірае 100-працэнтны паказчык - "Шахцёр" перамог у кожнай з сямі гульняў.
У рубрыцы "Матчбол" звернемся да іншых гульнявых відаў спорту.
Май - гэта традыцыйна месяц, калі лепшыя беларускія валейбалісты прыязджаюць у лагеры нацыянальных каманд і пачынаюць рыхтавацца да значных турніраў. Наперадзе, напрыклад, трэба прайсці кваліфікацыю на чэмпіянат Еўропы.
Як мужчынская каманда, так і жаночая працуюць на вельмі добра знаёмай для сябе "Чыжоўка-Арэне", дзе часта праводзяць хатнія матчы. Што датычыцца дзяўчат, то акрамя легіянераў большая колькасць – прадстаўніцы валейбольнай каманды "Мінчанка". Яна гэтым разам правяла выдатны міжнародны сезон, трапіўшы у топ-6 лепшых каманд Адкрытага чэмпіянату Расіі.
Жаночая каманда будзе праводзіць кваліфікацыю на чэмпіянат кантынента на хатняй пляцоўцы на наступным тыдні. Сапернікі - зборныя Эстоніі і Швейцарыі.
Мэта мужчынскай каманды - выйсці на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе ў верасні ў чатырох краінах. Але хатняй падтрымкі ў хлопцаў Віктара Бекшы не будзе - гульні пройдуць у гасцях. Відавочна амаладзіўся склад нацыянальнай зборнай – адразу некалькі вельмі таленавітых валебалістаў могут выйсці на лідарскія ролі ў камандзе.
Зараз да гандбола. Мужчынская зборная Беларусі ўжо забяспечыла сабе месца ў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў 2022 годзе. З гэтым мы хлопцаў і віншуем.
У заключным паядынку групы падчас адбору на чэмпіянат Еўропы беларусы перамаглі Латвію, 30:26, але выхад ў першынство кантынента забяспечылі яшчэ раней. Такім чынам, Юрый Шаўцоў, галоўны трэнер зборнай краіны, пяты раз паедзе з хлопцамі на чэмпіянат Еўропы.
Напрыканцы парадуемся за нашых мужчын у тэнісе. Ягор Герасімаў і Ілья Івашка, лідары нацыянальнай каманды, вельмі добра выступаюць на статусных турнірах. Таму палепшылі свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Кампанію Ягору ў топ-100 сёння склаў і Ілья. Віншуем.













